пн-чт 8:45 - 18:00
чт 8:45 - 16:45
обед 13:00 - 14:00

8 017 364-72-94 (турбаза)
8 017 355-65-81 (тел/факс)

г. Минск, ул. Воронянского, 31
посмотреть на карте

m-gtec@yandex.by

«Роднай мовы пералівы…»

Вы паслухайце, мова якая!

Нiбы рэчачка, цiха журчыць,

Нiбы скрыпка, цудоўна спявае,

Трэба толькi на ёй гаварыць.

 

20 лютага 2018 года ўстановай адукацыі «Мінскі дзяржаўны турысцка-экалагічны цэнтр дзяцей і моладзі» (аддзел краязнаўства) на базе Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі арганізавана мерапрыемства «Роднай мовы пералівы ... », прысвечанае Дню роднай мовы.

Міжнародны дзень роднай мовы, абвешчаны Генеральнай канферэнцыяй ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года.Дзень роднай мовы адзначаецца 21 лютага з 2000 года.

 

Мерапрыемства праводзілася ў адпаведнасці з праграмай супрацоўніцтва ўстаноў адукацыі з установамі сацыякультурнай сферы (праект «Культурная спадчына: традыцыі і сучаснасць»).

Кіраўнікі музеяў устаноў адукацыі г. Мінска і члены саветаў музеяў, выкладчыкі беларускай мовы і літаратуры сталі глядачамі спектакля «Беларусь. Дыдактыка»і атрымалі магчымасць творчай сустрэчы з народнай артысткай Беларусі Таццянай Рыгораўнай Мархель, якая распавядала пра цікавыя факты свайго жыцця і творчасці і адказала на пытанні ўдзельнікаў мерапрыемства.