пн-чт 8:45 - 18:00
чт 8:45 - 16:45
обед 13:00 - 14:00

8 017 364-72-94 (турбаза)
8 017 355-65-81 (тел/факс)

г. Минск, ул. Воронянского, 31
посмотреть на карте

m-gtec@yandex.by

Аб правядзенні Мінскага гарадскога этапу конкурсаў рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву»

№137-ОС

29.03.2021

 

 

Аб правядзенні Мінскага гарадскога этапу

конкурсаў рэспубліканскай акцыі

«Я гэты край Радзімаю заву»

 

У адпаведнасці з планам работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на 2021 год, загадам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 18 сакавіка 2019 года № 202 «Аб правядзенні рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву» з мэтай удасканалення дзейнасці ўстаноў адукацыі па грамадзянскім і патрыятычным выхаванні дзяцей і навучэнскай моладзі праз актыўнае ўключэнне іх ва ўсебаковае вывучэнне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны малой радзімы

ЗАГАДВАЮ:

1. Прызначыць адказным за правядзенне гарадскіх мерапрыемстваў у межах рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву» (далей – Акцыя) і Мінскага гарадскога этапу конкурсаў Акцыі ўстановы адукацыі «Мінскі дзяржаўны турысцка-экалагічны цэнтр дзяцей і моладзі».

2. Зацвердзіць прыкладзенае палажэнне аб правядзенні Мінскага гарадскога этапу конкурсаў Акцыі (далей – Палажэнне).

3. Начальнікам упраўленняў па адукацыі адміністрацый раёнаў г.Мінска, дырэктарам устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі г. Мінска:

3.1. арганізаваць удзел навучэнцаў устаноў адукацыі ў Акцыі ў адпаведнасці з Палажэннем аб правядзенні конкурсу, зацверджаным дадзеным загадам;

3.2. ускласці адказнасць за жыццё і здароўе навучэнцаў у перыяд правядзення мерапрыемстваў Акцыі і ў дарозе на педагогаў, якія іх суправаджаюць;

3.3 забяспечыць правядзенне ва ўстановах адукацыі навучальнага занятку з удзельнікамі Акцыі па захаванню мер бяспекі падчас правядзення мерапрыемстваў і ў дарозе.

4.      Кантроль за выкананнем дадзенага загаду ўскласцi на першага намесніка старшыні А.В. Стрыгельскага.

 

Старшыня камітэта                                                             Н.В. Праскурава

ЗАЦВЕРДЖАНА

Загад камітэта па адукацыі

Мінгарвыканкама

                                                                                     ад 29.03.2021 № 137-ОС

 

 

ПАЛАЖЭННЕ аб правядзеннi

Мінскага гарадскога этапу конкурсаў рэспубліканскай акцыі

«Я гэты край Радзiмаю заву»

 

  1. Агульныя палажэнні
    1. У адпаведнасці з планам работы Міністэрства адукацыі Рэспублiкi Беларусь на 2021 год, загадам Міністра адукацыі Рэспублiкi Беларусь ад 18 сакавіка 2019 года № 202 «Аб правядзенні рэспублiканскай Акцыі «Я гэты край Радзiмаю заву» (далей – Акцыя) з мэтай удасканалення дзейнасці ўстаноў адукацыi па грамадзянскiм i патрыятычным выхаваннi дзяцей i навучэнскай моладзi праз актыўнае ўключэнне ix ва ўсебаковае вывучэнне гiсторыка-культурнай i прыроднай спадчыны малой радзiмы ў 2021 годзе ў рамках Акцыі праводзяцца:

рэспубліканскі конкурс этнаграфічных музеяў (экспазіцый);

рэспубліканскі конкурс «Радзіму праслаўляем – разам гуляем»;

рэспубліканскі конкурс юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі;

рэспубліканскі конкурс «Лепшая метадычная распрацоўка музейнага занятку».

  1. Непасрэдным арганізатарам конкурсаў Акцыі з’яўляецца ўстанова адукацыі «Рэспублiканскi цэнтр экалогii i краязнаўства» (далей – Рэспублiканскi цэнтр).

Арганізатарам правядзення Мінскага гарадскога этапу конкурсаў Акцыі з’яўляецца камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама.

Арганізацыйнае і метадычнае забеспячэнне правядзення гарадскога этапу рэспубліканскага конкурсу этнаграфічных музеяў (экспазіцый), гарадскога этапу рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі і гарадскога этапу рэспубліканскага конкурсу «Лепшая метадычная распрацоўка музейнага занятку»  ажыццяўляецца ўстановай адукацыі «Мінскі дзяржаўны турысцка-экалагічны цэнтр дзяцей і моладзі» (далей – МДТЭЦДзіМ).

  1. Конкурсы праводзяцца ў чатыры этапы з вызначэннем пераможцаў і прызёраў:

першы этап (адборачны) – ва ўстановах адукацыі;

другі этап (адборачны) – у раёнах г. Мінска;

трэці этап (адборачны) – Мінскі гарадскі;

чацвёрты (заключны) – рэспубліканскі. На дадзеным этапе прымаюць удзел пераможцы і прызёры трэцяга этапу, а таксама пераможцы і прызёры ўстаноў рэспубліканскага падпарадкавання.

1.4. Для правядзення конкурсаў Акцыі на кожным этапе ствараюцца арганізацыйныя камітэты (далей – аргкамітэты).

Аргкамітэт кожнага этапу:

забяспечвае арганізацыйнае і метадычнае суправаджэнне конкурсаў Акцыі;

даводзіць інфармацыю аб конкурсах Акцыі да ведама ўстаноў адукацыі;

вызначае месца і канкрэтныя даты правядзення адпаведнага этапу конкурсаў Акцыі, якія прадугледжваюць вызначэнне пераможцаў і прызёраў;

ажыццяўляе персанальны падбор складу журы конкурсаў Акцыі і зацвярджае яго ва ўстаноўленым парадку;

аналізуе і абагульняе вынікі конкурсаў Акцыі;

асвятляе ход падрыхтоўкі, правядзення і вынікі конкурсаў Акцыі ў сродках масавай інфармацыі.

У склад аргкамітэтаў могуць уваходзіць прадстаўнікі зацікаўленых дзяржаўных органаў і арганізацый, грамадскіх аб’яднанняў, устаноў адукацыі, сродкаў масавай інфармацыі, прадстаўнікі органаў самакіравання ўстаноў адукацыі і інш.

1.5. Для падвядзення вынікаў конкурсаў Акцыі на кожным этапе аргкамітэтам ствараецца журы, якое:

праводзіць ацэнку конкурсных работ (у завочнай і вочнай (пры неабходнасці) формах);

вызначае пераможцаў і прызёраў адпаведных этапаў конкурсаў Акцыі;

прадстаўляе пратаколы па выніках конкурсаў Акцыі ў адпаведныя аргкамітэты.

1.6. Удзельнікі конкурсаў Акцыі – асобныя навучэнцы, калектывы навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў дзвюх узроставых катэгорыях: да 14 гадоў (уключна), ад 15 гадоў і болей; педагагічныя работнікі (п. 2.4).

2. Асаблівасці правядзення конкурсаў Акцыі

2.1. Рэспубліканскі конкурс этнаграфічных музеяў (экспазіцый) (далей – конкурс) праводзіцца Рэспубліканскім цэнтрам з сакавіка па май 2021 года. Мінскі гарадскі этап праводзіцца ў красавіку-маі  2021 года

2.1.1. Асноўная мэта і задачы конкурсу

Конкурс праводзіцца з мэтай фарміравання ў навучэнскай моладзі грамадзянска-патрыятычных пачуццяў, духоўна-маральнай і эстэтычнай культуры.

Асноўнымі задачамі конкурсу з’яўляюцца:

удасканаленне дзейнасці музеяў устаноў адукацыі па далучэнні навучэнцаў да даследавання гісторыка-культурнай спадчыны краю, вывучэння спецыфічных асаблівасцей этнічнай культуры і побыту малой радзімы;

фарміраванне каштоўнасных арыенціраў, гонару і павагі да гісторыі і культуры малой радзімы;

захаванне і папулярызацыя гісторыка-культурнай спадчыны малой радзімы сродкамі музейнай дзейнасці;

адраджэнне і перайманне традыцый рэгіянальнай культуры, выхаванне ў моладзі грамадзянскай адказнасці за будучыню гісторыка-культурнай спадчыны роднага краю;

пашырэнне і паглыбленне пазнавальных магчымасцей навучэнцаў;

актывізацыя супрацоўніцтва з музеямі, архівамі, бібліятэкамі, установамі дадатковай адукацыі, фальклорнымі калектывамі.

выяўленне і заахвочванне лепшых этнаграфічных музеяў ва ўстановах адукацыі, папулярызацыя вопыту іх даследчай і культурна-асветніцкай дзейнасці.

Конкурс праводзіцца па дзвюх намінацыях.

2.1.2. Намінацыя «Лепшы этнаграфічны музей (экспазіцыя)»

У намінацыі прадстаўляецца справаздача аб выніках дзейнасці ва ўстановах адукацыі этнаграфічных музеяў за перыяд 2019–2020 гадоў у друкаваным выглядзе і на электронным носьбіце, справаздачны матэрыял зацвярджаецца кіраўніком установы адукацыі.

Структура справаздачы:

характарыстыка музея (поўная назва ўстановы адукацыі, назва музея, пералік экспазіцый, дата адкрыцця (нумар загада), колькасць асноўнага, навукова-дапаможнага фондаў, тэхнічная характарыстыка памяшкання (экспазіцыйна-выставачная плошча, плошча фондасховішча);

арганізацыя дзейнасці музея (кіраўнік музея, савет музея, наяўнасць дакументаў: канцэпцыі развіцця музея, палажэння аб музеі ўстановы адукацыі, пашпарта музея, плана работы музея);

пошукава-даследчая дзейнасць музея (арганізацыя пошукава-даследчай работы, мерапрыемствы, якія накіраваны на працэс выяўлення і збору прадметаў музейнага значэння, колькасць выяўленых прадметаў музейнага значэння (за апошнія два гады), крыніцы пошукава-даследчай работы);

фондавая дзейнасць музея (камплектаванне фондаў, уліковая дакументацыя, электронныя каталогі і інш.);

экспазіцыйная дзейнасць музея (стварэнне і папаўненне экспазіцый, выставачная дзейнасць);

экскурсійная дзейнасць музея (колькасць падрыхтаваных экскурсаводаў і праведзеных экскурсій за 2019–2020 гады, формы экскурсійнай дзейнасці);

грамадска-карысная дзейнасць музея (арганізацыя і правядзенне грамадска-карысных спраў (з дадаткам матэрыялаў, якія пацвярджаюць гэту дзейнасць);

адукацыйная дзейнасць музея (прэзентацыі,семінары, канферэнцыі і іншыя мерапрыемствы, якія праводзіліся на базе музея, узаемадзеянне з дзяржаўнымі ўстановамі, грамадскімі арганізацыямі, іншымі музеямі ўстаноў адукацыі і культуры; папулярызацыя дзейнасці музея (інтэрнэт, СМІ і г.д.), удзел у рэспубліканскіх і міжнародных праектах, конкурсах, акцыях і г.д.),стварэнне промапрадукцыі па выніках дзейнасці музея.

Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных работ:

адпаведнасць вышэйадзначаным патрабаванням да справаздачы;

сістэмнасць, лагічнасць падачы матэрыялу;

адукацыйна-асветніцкая значнасць дзейнасці музея;

выкарыстанне інавацыйных, інтэрактыўных форм у рабоце музея;

паказчыкі эфектыўнасці і выніковасці дзейнасці па кірунках
работы музея;

папулярызацыя дзейнасці музея (наяўнасць пастаянна аднаўляемай інфармацыі на сайце, публікацый у СМІ, промапрадукцыі і інш.).

Пры падвядзенні вынікаў намінацыі справаздачны матэрыял музея і экспазіцыі музея ацэньваюцца асобна.

2.1.3. Намінацыя «У аб’ектыве – музейная старонка»

У намінацыі прадстаўляюцца інфармацыйна-рэкламнае выданне і (або) відэаролік аб музеі.

2.1.3.1. Інфармацыйна-рэкламнае выданне аб музеі (даведнік, каталог, брашура, флаер, праспект і інш.) можа змяшчаць: апісанне экспазіцый музея, найбольш каштоўных прадметаў музея, фотаздымкі, даведачныя звесткі (адрас, сайт, тэлефон, час работы) і інш. На конкурс прадстаўляецца спасылка на распрацаваны прадукт, які размешчаны на сайце ўстановы адукацыі (раздзел «Музей»).

Крытэрыі ацэнкі інфармацыйна-рэкламнага выдання:

змястоўнасць, мэтазгоднасць змешчанай інфармацыі, яе разнастайнасць;

якасць ілюстрацыйнага матэрыялу, дызайн выдання;

арыгінальнасць ідэі і аўтарскі падыход да стварэння конкурснага матэрыялу;

кампазіцыйнае (размяшчэнне і суадносіны ілюстрацыйнага матэрыялу і тэксту, выразнасць кампазіцыі) і каляровае рашэнні.

2.1.3.2. Відэаролік аб музеі павінен адлюстроўваць асноўны рэсурс (сутнасць) музея і яго ўнікальнасць, можа мець галасавое і музычнае суправаджэнне, анімацыю і інш. Жанр відэароліка (прома-ролік, рэпартаж, інтэрв’ю, хроніка, кліп і інш.) вызначаецца ўдзельнікамі самастойна. Відэаролік прадстаўляецца на конкурс на электронным носьбіце, а таксама размяшчаецца на сайце ўстановы адукацыі ў раздзеле «Музей».

Дапускаецца выкарыстанне пры мантажы і здымцы відэафільма спецыяльных праграм і інструментаў. Тэхнічныя параметры відэароліка: фармат – avi, mpg, wmv. Працягласць відэароліка – да 7 хвілін.

Крытэрыі ацэнкі відэароліка:

раскрыццё тэмы і інфарматыўнасць;

сістэмнасць, лагічнасць падачы матэрыялу;

якасць падрыхтоўкі матэрыялу (выразны гук, выкарыстанне візуальных эфектаў);

рэжысёрскае рашэнне (ідэя, задума, творчая арыгінальнасць).

Пры падвядзенні вынікаў намінацыі інфармацыйна-рэкламнае выданне і відэаролік ацэньваюцца асобна.

2.1.4. Конкурсныя матэрыялы пераможцаў і прызёраў раённых этапаў конкурсу і пратаколы пасяджэння журы з указаннем колькаснага аналізу ўдзельнікаў раённых этапаў конкурсу дасылаюцца на Мінскі гарадскі этап да 26 красавіка 2021 года на адрас: г. Мінск, вул. Варанянскага, 31 (аддзел краязнаўства МДТЭЦДзіМ). Тэлефон для даведак: 80173520848, e-mail: m-gtec@yandex.ru.

2.2. Рэспубліканскі конкурс «Радзіму праслаўляем – разам гуляем» (далей – конкурс) праводзіцца Рэспубліканскім цэнтрам сумесна з рэдакцыяй газеты «Пераходны ўзрост» з сакавіка па верасень 2021 года.

2.2.1. Асноўныя мэты і задачы конкурсу:

фарміраванне ў навучэнскай моладзі духоўных каштоўнасцей праз далучэнне падлеткаў да вывучэння культурных традыцый продкаў на прыкладзе сваёй сям’і, умацаванне сувязі паміж пакаленнямі і пачуцця яднання беларускага народа; 

выяўленне і заахвочванне літаратурнай  дзейнасцю юных журналістаў – актыўных удзельнікаў конкурсу.

2.2.2. У конкурсе прымаюць удзел навучэнцы ўстаноў адукацыі ва ўзроставай катэгорыі 12 – 16 гадоў.

2.2.3. Навучэнцамі ўстаноў адукацыі прадстаўляюцца на конкурс індывідуальныя творчыя работы інфармацыйна-публіцыстычных жанраў, якія распавядаюць пра культурныя традыцыі беларусаў – формы  баўлення вольнага часу моладзі на аснове мясцовай спадчыны: пра ўзоры    ўжывання гульнявой народнай традыцыі ў сучасным жыцці; пра ўдзел моладзі ў адраджэнні цікавых абрадаў, гульняў, ігрышчаў; пра тэматычныя вечарыны і мерапрыемствы, якія згуртоўваюць маладое і старэйшае пакаленні і робяць рэкрэацыю карыснай.   

2.2.4. Конкурсныя работы (тэкст – да 3 000 знакаў (паўтары старонкі фармата А4), пажадана з фотадакументальным суправаджэннем) прадстаўляюцца ў электронным выглядзе, маюць тытульную старонку (з пазначэннем вобласці, раёна/горада, установы адукацыі, назвы працы), інфармацыю пра аўтара работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас/група) і пра кіраўніка (прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў.

2.2.5. Конкурс праводзіцца ў адзін этап (рэспубліканскі) у два туры: папярэдні і выніковы. На папярэднім – рэдакцыя разглядае дасланыя матэрыялы для вызначэння іх годнасці да публікацыі. Лепшыя творчыя работы друкуюцца (пры неабходнасці – у рэдагаваным выглядзе) на старонках газеты і выстаўляюцца на абмеркаванне чытачоў. Іх аўтары становяцца фіналістамі конкурсу і адзначаюцца граматамі газеты «Пераходны ўзрост». Па выніках абмеркавання чытачоў вызначаецца ўладальнік спецыяльнай узнагароды рэдакцыі газеты «Пераходны ўзрост». Інфармацыя пра фіналістаў размяшчаецца на «старонцы славы» газеты «Пераходны ўзрост».

На выніковым – рэспубліканскае журы, разгледзеўшы работы фіналістаў, вызначае пераможцаў і прызёраў.

2.2.6. Конкурсныя матэрыялы дасылаюцца да 30 верасня 2021 года ў рэдакцыю газеты «Пераходны ўзрост» на e-mail: p_vozrast@tut.by альбо на адрас: 220013, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 77. Тэлефон/факс: 8 (017)2150513.

2.3. Рэспубліканскі конкурс юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі праводзіцца з сакавіка па лістапад 2021 года. Мінскі гарадскі этап праводзіцца ў верасні 2021 года.

2.3.1. Асноўныя мэта і задачы конкурсу

Конкурс праводзіцца з мэтай фарміравання ў моладзі грамадзянска-патрыятычных пачуццяў сродкамі экскурсійнай і музейнай дзейнасці.

Асноўнымі задачамі конкурсу з’яўляюцца:

папулярызацыя дзейнасці музеяў устаноў адукацыі рознымі формамі экскурсійнай работы;

захаванне і папулярызацыя гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны малой радзімы;

выхаванне ў моладзі грамадзянскай адказнасці за будучыню гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны роднага краю;

выяўленне і заахвочване лепшых юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі;

развіццё творчых здольнасцей, садзейнічанне прафесійнаму самавызначэнню, набыццё камунікатыўных навыкаў праз далучэнне да сучасных форм экскурсійнай дзейнасці.

Конкурс праводзіцца ў дзвюх намінацыях.

2.3.2. Намінацыя «Музейная мазаіка».

Стварэнне і прэзентацыя міні-экспазіцыі, прадметы якой звязаны з тэматыкай экспазіцыі музея, маюць «асабістую гісторыю» (выкарыстанне да 7 прадметаў). Удзельнікі конкурсу адвольна выбіраюць тэму экскурсіі з выкарыстаннем абраных прадметаў музея ўстановы адукацыі, якія раскрываюць вызначаную тэму. Падчас экскурсіі па міні-экспазіцыі могуць выкарыстоўвацца розныя мастацкія сродкі эмацыйнага ўздзеяння на прысутных (касцюмы, музыкальнае суправаджэнне і інш.).

Экскурсія доўжыцца 10 хвілін.

На конкурс прадстаўляецца творчы матэрыял, які змяшчае тэкставы варыянт экскурсіі з вызначанай тэмай у друкаваным выглядзе і на электронным носьбіце. Структура афармлення экскурсіі: тытульная старонка (з указаннем поўнай назвы ўстановы адукацыі, назвы конкурснага матэрыялу, прозвішча, імя, узросту аўтара работы, прозвішча, імя, імя па бацьку (без скарачэнняў), пасады і кантактнага нумара кіраўніка работы), змест, асноўная частка (матэрыял экскурсіі, апісанне абраных прадметаў музея з тлумачэннямі і ілюстрацыямі, цікавымі фактамі), заключэнне.

Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных работ намінацыі:

раскрыццё вызначанай тэмы;

змястоўнасць, інфармацыйная напоўненасць;

валоданне матэрыялам, культура мовы;

арыгінальнасць, эмацыйнасць, артыстызм;

уменне адказаць на дадатковыя пытанні, якія тычацца абранай тэмы экскурсіі.

2.3.3. Намінацыя «Гісторыя аднаго экспаната».

Удзельнікамі конкурсу выбіраецца адзін музейны прадмет з музея ўстановы адукацыі, які быў знойдзены не раней 2019 года і ствараецца экскурсійнае прадстаўленне гэтага прадмета да 7 хвілін.

Удзельнікам конкурсу неабходна ў форме займальнай экскурсіі расказаць пра гісторыю знаходкі прадмета музея, яго асаблівасці і значнасці для музея ўстановы адукацыі. Форма падачы матэрыялу адвольная, могуць выкарыстоўвацца розныя тэхнічныя і мастацкія сродкі.

На конкурс дасылаецца творчы матэрыял, які змяшчае тэкставы варыянт экскурсійнага прадстаўлення ў друкаваным выглядзе і на электронным носьбіце. Структура афармлення экскурсіі: тытульная старонка (з указаннем поўнай назвы ўстановы адукацыі, назвы конкурснага матэрыялу, прозвішча, імя, узросту аўтара работы, прозвішча, імя, імя па бацьку (без скарачэнняў), пасады і кантактнага нумара кіраўніка работы), асноўная частка (апісанне музейнага прадмета з тлумачэннямі і ілюстрацыямі, гісторыя знаходкі гэтага прадмета), заключэнне (значнасть абранага прадмета для музея).

Асноўныя крытэрыі ацэнкі экскурсійнага прадстаўлення:

змястоўнасць і глыбіня валодання інфармацыяй аб музейным прадмеце;

займальнасць;

творчыя здольнасці ўдзельніка конкурсу, крэатыўнасць, артыстызм;

выкарыстанне розных мастацкіх і тэхнічных сродкаў пры падачы матэрыялу.

2.3.4. Рэспубліканскі этап конкурсу праводзіцца ў два туры: адборачны і заключны. На адборачным туры разглядаюцца тэкставы варыянт экскурсій пераможцаў і прызёраў абласных і Мінскага гарадскога этапаў конкурсу, а на заключным – аўтары работ, якія былі адабраны па выніках першага тура, прадставяць свае работы на форуме, які адбудзецца ў лістападзе 2021 года.

2.3.5. Конкурсныя матэрыялы пераможцаў і прызёраў раённых этапаў конкурсу і пратаколы пасяджэння журы з указаннем колькаснага аналізу ўдзельнікаў раённых этапаў конкурсу дасылаюцца на Мінскі гарадскі этап да 17 верасня 2021 года на адрас: г. Мінск, вул. Варанянскага, 31 (аддзел краязнаўства МДТЭЦДзіМ). Тэлефон для даведак: 80173520848, e-mail: m-gtec@yandex.ru.

2.4. Рэспубліканскі конкурс «Лепшая метадычная распрацоўка музейнага занятку» (далей – конкурс) праводзіцца Рэспубліканскім цэнтрам з сакавіка па лістапад 2021 года.

2.4.1. Асноўная мэта і задачы конкурсу

Конкурс праводзіцца з мэтай павышэння эфектыўнасці дзейнасці музеяў устаноў адукацыі, удасканалення прафесійнай кампетэнцыі кіраўнікоў музеяў, іх педагагічнага і метадычнага майстэрства.

Асноўнымі задачамі конкурсу з’яўляюцца:

пошук новых падыходаў у выхаванні падрастаючага пакалення сродкамі музейнай педагогікі;

выкарыстанне музейна-адукацыйнага асяроддзя як рэсурсу культурнага і творчага развіцця навучэнцаў, грамадзянска-патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення;
выяўленне інавацыйных методык кіраўнікоў школьных музеяў і распаўсюджванне вопыту іх работы; 
папулярызацыя дзейнасці музеяў устаноў адукацыі як прасторы адукацыі і выхавання.

2.4.2. У конкурсе прымаюць удзел педагагічныя работнікі, у тым ліку кіраўнікі музеяў.

Конкурс праводзіцца па намінацыях: «Творчыя знаходкі ў музеі», «Музейная гульня».

2.4.3. Намінацыя «Творчыя знаходкі ў музеі»

У намінацыі ўдзельнікі конкурсу распрацоўваюць музейны занятак з выкарыстаннем нетрадыцыйных форм работы ў музеі: тэатральныя пастаноўкі, майстар-класы, віртуальныя экскурсіі па музеі; экскурсіі-рэканструкцыі, аўтарскія экскурсіі з элементамі персанальных гісторый, творчыя наглядныя праекты (лэпбукі) з выкарыстаннем фондаў музея ўстановы адукацыі і г.д.

Распрацоўка музейнага занятку ўключае:

тытульную старонку (з указаннем поўнай назвы ўстановы адукацыі, назвы і формы музейнага занятку, прозвішча, імя, імя па бацьку (без скарачэнняў), пасады і кантактнага нумара аўтара работы);

уводзіны (актуальнасць, навізна, мэта, задачы, абсталяванне, аўдыторыя і яе ўзрост);

асноўную частку (раскрыццё зместу тэмы работы з улікам узроставай катэгорыі ўдзельнікаў; падрабязнае апісанне этапаў рэалізацыі абранай творчай знаходкі);

заключэнне (рэфлексія, дадатковыя рэкамендацыі па рэалізацыі і правядзенні музейнага занятку).

Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных матэрыялаў:

актуальнасць і практычная значнасць;

арыгінальнасць (навізна ідэі распрацоўкі), аўтарскі падыход;

пазнавальны аспект;

магчымасць укаранення распрацоўкі музейнага занятку ў адукацыйны працэс.

2.4.4. Намінацыя «Музейная гульня»

У намінацыі ўдзельнікі конкурсу распрацоўваюць музейную гульню: музейнае лато, музейныя «пазлы», квэст, гульня-рэканструкцыя, інтэрактыўная гульня і інш.

Музейная гульня павінна распрацоўвацца з выкарыстаннем фондаў музея ўстановы адукацыі.

Музейная гульня (дыдактычная, навучальная, развіваючая) можа быть распрацавана ўдзельнікамі ў папяровым (гульнявыя матэрыялы з апісаннем сцэнарыя гульні) або ў электронным выглядзе (камп’ютарная гульня).

Дадаткова прадстаўляецца апісанне гульні, якое змяшчае:

уводзіны (актуальнасць тэмы, мэта і задачы);

асноўную частку (апісанне гульні: гульнявая задума, дзеянні ў ходзе гульні, пазнавальная частка, дыдактычныя матэрыялы, абсталяванне, сістэма ацэньвання (пры неабходнасці);

заключэнне (рэфлексія, дадатковыя рэкамендацыі па правядзенні гульні).

Камп’ютарная гульня можа быць напісана з дапамогай любога даступнага праграмнага забеспячэння і павінна быць прыдатная для прагляду на персанальным камп’ютары з аперацыйнай сістэмай Windows 7, 10.

Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных матэрыялаў:

актуальнасць і практычная значнасць;

арыгінальнасць (навізна ідэі распрацоўкі);

наяўнасць інструкцыі з апісаннем правілаў гульні, яе камплектацыі;

тэхналагічнасць (даступныя правілы гульні);

наяўнасць развіваючых функцый гульні, пазнавальны аспект;

магчымасць укаранення распрацоўкі гульні ў адукацыйны працэс.

2.4.5. Конкурсныя матэрыялы пераможцаў і прызёраў раённых этапаў конкурсу і пратаколы пасяджэння журы з указаннем колькаснага аналізу ўдзельнікаў раённых этапаў конкурсу дасылаюцца на Мінскі гарадскі этап да 24 верасня 2021 года на адрас: г. Мінск, вул. Варанянскага, 31 (аддзел краязнаўства МДТЭЦДзіМ). Тэлефон для даведак: 80173520848, e-mail: m-gtec@yandex.ru.

3. Конкурсныя работы павінны абавязкова мець тытульную старонку з пазначэннем поўнай назвы ўстановы адукацыі (без скарачэнняў), раёна, вобласці, назвы конкурсу і тэмы працы, інфармацыі аб аўтару работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас/аб’яднанне па інтарэсах/група навучання) і аб кіраўніку/кіраўніках (прозвішча, імя, імя па бацьку (без скарачэнняў), пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў.

4. Падвядзенне вынікаў конкурсаў Акцыі

Пераможцы і прызёры конкурсаў Акцыі вызначаюцца ў кожнай намінацыі і ўзроставай катэгорыі згодна з парадкам правядзення адпаведнага конкурсу.

Пры падвядзенні вынікаў конкурсаў Акцыі пры роўнай колькасці балаў на падставе рашэння журы можа ўсталёўвацца адпаведная колькасць прызавых месцаў (першае, другое, трэцяе).

Пераможцы і прызёры Мінскага гарадскога этапу конкурсаў Акцыі ўзнагароджваюцца дыпломамі камітэту па адукацыі I, II, III ступені.

Пераможцы і прызёры заключнага этапу конкурсаў Акцыі ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II, III ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, дыпломамі Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства, граматамі газеты «Пераходны ўзрост» (п. 2.2).

5. Фінансаванне конкурсаў Акцыі ажыццяўляецца:

на першым, другім, трэцім этапах – ва ўстаноўленым парадку за кошт сродкаў мясцовага бюджэту, якія выдзяляюцца на цэнтралізаваныя мерапрыемствы ў галіне адукацыі, і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам;

на чацвёртым (заключным) этапе – ва ўстаноўленым парадку за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, якія выдзяляюцца на цэнтралізаваныя мерапрыемствы ў галіне адукацыі, і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.

Камандзіровачныя выдаткі педагогам і праезд удзельнікаў мерапрыемстваў заключнага этапу адпаведнага конкурсу Акцыі ажыццяўляецца за кошт накіроўваючай арганізацыі.